shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

19.01.2018 17:02

182 просмотра

0 комментариев

Сям’я з Магілёва ехала ў Віцебск здымаць чары і трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ пад Оршай: пацярпелі 7 чалавек

Аварыя адбылася 18 студзеня ў 10.30 у Аршанскім раёне, каля вёскі Купелка (147-ы км аўтадарогі Віцебск — Гомель — мяжа Украіны). Сутыкнуліся мікрааўтобус «Фальксваген» і легкавы аўтамабіль «Міцубісі», паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

За рулём мікрааўтобуса «Фальксваген» быў 55-гадовы жыхар Магілёва. Мужчына не справіўся з кіраваннем пры завяршэнні абгону.

«Адбыўся занос задняй восі аўтамабіля, і ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з „Міцубісі“, якой кіраваў жыхар Чашнікаў. На момант аварыі ў мікрааўтобусе было пяць чалавек, у легкавіку — чатыры. Траўмы, у асноўным пераломы, атрымалі сем з іх. Сам кіроўца мікрааўтобуса не пацярпеў», распавялі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Высветлілася, што кіроўца буса за мінулы год не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці. Мужчына вёз у Віцебск сваю сям’ю, каб зняць сурокі. У машыне таксама знаходзіліся двое выпадковых спадарожнікаў, якіх кіроўца знайшоў у інтэрнэце.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст