shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

02.03.2018 15:55

975 просмотров

0 комментариев

Шакуючая гісторыя: муж выразаў жонцы на лбе «б***», а пасля забіў сябе

Жахлівая гісторыя здарылася ў Смаргоні раніцай 28 лютага. Харэограф мясцовага дзіцячага садка ішла на працу, калі з суседняга дома выбегла яе калега: у залітай крывёю начной кашулі і басанож.

Выклікалі хуткую, міліцыю. Жанчыну — 58-гадовую выхавацельку аднаго з дзіцячых садкоў — адвезлі ў бальніцу.

Яе муж (пара жыла разам, але нібыта была ў разводзе) закрыўся дома. Трапіць унутр міліцыянты не змаглі. Калі зламалі дзверы, мужчыну знайшлі ў ваннай. Па словах мясцовых жыхароў, ён скончыў жыццё самагубствам, уткнуўшы нож сабе ў грудзі.

Дакладныя абставіны невядомыя. Мясцовая міліцыя адмаўляецца ад каментароў. Следчы камітэт таксама пакуль не выказваўся па тэме.

Але кажуць, што муж пацярпелай моцна хварэў. Яму было пад 60 гадоў, ён моцна пакутаваў на цукроўку і, магчыма, захворванні, якія ўплывалі на яго адэкватнасць. Мужчына меў групу інваліднасці

«Яна вельмі добры спецыяліст: інтэлігентная, адэкватная жанчына. Яе любяць і калегі, і бацькі дзяцей. Але яна асабліва не распаўсюджвалася пра сваё жыццё. Часам скардзілася, што ёй цяжка жывецца, казала, маўляў, муж хворы, муж дурны. Але і ўявіць не маглі, што там такое можа адбыцца», — кажуць калегі пацярпелай.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў 8:30 раніцы 28 лютага мужчына на глебе рэўнасці кінуўся на жонку. Ён узяў нож і выразаў у яе гарочым нажом на лбе нецэнзурнае слова «бл****». Пасля нібыта пачаў выразаць геніталіі. Жанчына ці то страціла прытомнасць, ці то прыкінулася памерлай і, калі муж выйшаў з пакоя, змагла ўцячы з хаты.

Муж замкнуў усе дзверы і зарэзаў сябе.

Жанчына выжыла. Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы, у рэанімацыі.


https://nn.by

Последние новости