shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

23.03.2018 15:18

675 просмотров

0 комментариев

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю на Пскоўшчыне. Шпіталізаваныя 11 чалавек, у тым ліку і двое дзяцей

11 грамадзян Беларусі шпіталізаваныя пасля ДТЗ, якое адбылося з турыстычным аўтобусам у Пскоўскай вобласці Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады Беларусі ў Расіі.

Дыпламаты кажуць, што ў Пскоўскую абласную клініку трапілі дзевяць беларускіх грамадзян, у дзіцячую абласную лякарню — двое дзяцей.

Як паведамлялася раней, аварыя з беларускім аўтобусам адбылася зранку 23 сакавіка. Аўтобус беларускай кампаніі «Еўратранс» ехаў у Санкт-Пецярбург, калі ў яго ўрэзаўся аўтамабіль ВАЗ. У аўтобусе былі 50 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей. Пры ДТЗ аўтобус перакуліўся.

Пасажыры, якім не спатрэбілася меддапамога, былі часова размешчаныя ў Струга-Красненскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. Частка пасажыраў самастойна адправілася ў Санкт-Пецярбург.

http://euroradio.by

Последние новости