shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

07.10.2018 17:50

299 просмотров

0 комментариев

П’яны жыхар Дубровеншчыны забіў аднавяскоўца і параніў падлетка

Жыхар Дубровенскага раёна ў п’янай сварцы застрэліў аднавяскоўца і параніў яго пасынка. Каб злавіць падазраванага, спатрэбілася 4 гадзіны, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама

Трагедыя здарылася ўвечары 6 кастрычніка ў вёсцы Засценкі Дубровенскага раёна. Пасля алкагольнага застолля 34-гадовы мясцовы жыхар параніў са стрэльбы 41-гадовага мужчыну і яго 16-гадовага пасынка, пасля чаго з’ехаў на машыне.

Мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі, а падлетак з раненнем перадплечча знаходзіцца ў шпіталі.

Каб затрымаць узброенага злачынцу, у Дубровенскім і суседніх раёнах вобласці, а таксама сумежным раёне Расіі ўвялі спецыяльны план і перакрылі дарогі. Кантраляваў аперацыю начальнік абласнога УУС.

Каля другой гадзіны ночы пры падтрымцы АМАПа мужчыну затрымалі.


https://nn.by/?c=ar&i=217165

Последние новости