shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

08.10.2018 19:10

565 просмотров

0 комментариев

У Шумілінскім раёне пажарны апавяшчальнік выратаваў жыццё гаспадару дома (фота)

7 кастрычніка апоўначы ў Шумілінскае РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў доме вёскі Рыпіншчына Мікалаеўскага сельсавета.

Пасля прыбыцця да месца выкліку АЦ ПАCП-15 Бешанковіцкага РАНС назіралася адкрытае гарэнне дома.


У доме знаходзілися два 50-літровыя балоны, адзін з іх выбухнуў да прыбыцця падраздзяленняў, а другі быў эвакуіраваны работнікамі МНС. Пажарны апавяшчальнік усталяваны ў 2017 годзе за ўласныя сродкі.

На момант узнікнення пажару гаспадар знаходзіўся дома і спаў, а калі пачуў, як спрацаваў АПА — самастойна пакінуў дом.


У выніку пажару ў доме знішчаны дах, паталочнае перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць.



У выніку працы падраздзяленняў МНС папярэджана знішчэнне 2 хлявоў.


Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія прычыны ўзнікнення пажару — гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Фота МНС.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/219805/

Последние новости