shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

10.10.2018 18:38

576 просмотров

0 комментариев

У аграгарадку Амбросавічы загарэлася кватэра

10 кастрычніка апоўдні ў МНС паступіла паведамленне аб пажары у аграгарадку Амбросавічы па вуліцы Кааператаўная. Узгаранне адбылося ў аднапакаёвай кватэры на другім паверсе, дзе пражывала 94-гадовая пенсіянерка.

На шчасце, спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Дзве пажарныя машыны службы МНС за лічаныя хвіліны прыбылі на месца здарэння. Да іх далучыліся хуткая дапамога, аварыйная газавая служба і міліцыя.

Ачаг узгарання патушаны, была выратавана гаспадыня кватэры. Таксама аператыўнымі дзеяннямі ратавальнікаў былі эвакуіраваны два жыхары з суседняй кватэры.


У выніку ўзгарання былі часткова пашкоджаны хатнія рэчы, закопчаны сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца. Найбольш магчымая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём ( з-за запаленай свечкі, пакінутай без нагляду ).

Гэта ўжо другі пажар запар у бягучым годзе, які здарыўся на гэтай вуліцы. Так, сёлетняй вясною ў красавіку http://shumilina.by/rus/новости/происшествия/2559/ цалкам згарэла аднапакаёвая кватэра на другім паверсе, якую абліў бензінам і падпаліў сам гаспадар. Яго сужыцелька атрымала апёкі, а ён цяпер за наўмысны падпал адбывае пакаранне ў месцах зняволення.


Тэкст і фота Алеся Шумскага.

Последние новости