shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

20.10.2018 19:31

377 просмотров

0 комментариев

Пад Чэрыкавам легкавушка ўрэзалася ў трактарны плуг — загінулі чацвёра чалавек

Аварыя адбылася 19 кастрычніка каля 19-й на аўтадарозе Магілёў—Чэрыкаў—Касцюковічы.

Абставіны аварыі выяўляюць супрацоўнікі ДАІ і Следчага камітэту. Фота – УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкаму


MogilevNews са спасылкай на ДАІ падае, што паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовая жанчына-кіроўца, кіруючы «Renault Logan», не даязджаючы 12 км да Чэрыкава, урэзалася ў трактар з прычапным ворным плугам, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

«У выніку сутыкнення кіроўца і трое пасажыраў ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы ДТЗ, яшчэ адна жанчына-пасажыр у цяжкім стане шпіталізаваная ў раённую бальніцу», – адзначылі ў ДАІ.

Разам з ДАІшнікамі на месца здарэння выехалі ратаўнікі з МНС і прадстаўнікі Следчага камітэту. Следчыя вырашаюць пытанне аб прызначэнні аўтатэхнічных і судова-медыцынскіх экспертызаў.

http://belsat.eu/news/pad-cherykavam-auta-urezalasya-u-traktarny-plug-zaginuli-chatsvyora/

Последние новости