shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

21.10.2018 17:06

388 просмотров

0 комментариев

На спаборніцтвах па аўтакросе пад Віцебскам гоншчык збіў двух суддзяў (відэа)

На аўтаспаборніцтвах пад Віцебскам гоншчык на аўтамабілі багі збіў суддзяў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

Няшчасны выпадак адбыўся 21 кастрычніка падчас спаборніцтва на Кубак Рэспублікі Беларусь па аўтамабільным кросе на трасе ў Тулаве пад Віцебскам.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні гоначнай трасы аўтамабіль выскачыў на пясчанае ўзвышэнне, дзе знаходзіліся члены судзейскай каманды. Былі траўмаваныя 46- і 52-гадовы мужчыны, яны атрымалі пераломы і былі дастаўлены ў Віцебскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Дваіх пацярпелых з пераломамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў медустановы. Ніхто з гледачоў не пацярпеў.

Спартовае мерапрыемства праводзілася па распараджэнні аблвыканкама аб правядзенні спаборніцтваў па аўтамабільным кросе. Арганізатарам з’яўляецца ДТСААФ. У ходзе праверкі будуць прызначаныя неабходныя экспертызы, а таксама дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося.


https://nn.by/?c=ar&i=217925

Последние новости