shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

24.10.2018 19:35

370 просмотров

0 комментариев

Падлетак з вёскі Мішкавічы скраў у мясцовай пенсіянеркі 27 кілаграмаў журавін

Кошт журавін абышоўся ў тры гады пазбаўлення волі.

У праваахоўныя органы звярнулася жыхарка з Мішневіч, у якой прапалі журавіны, піша раёнка «Герой працы» № 80 ад 16 кастрычніка. Зламысніка хутка вылічылі работнікі міліцыі: ім аказаўся 15-гадовы падлетак з сацыяльна небяспечнай сям’і. Як высветлілася падчас следства, юнаку тэрмінова спатрэбіліся грошы.

Зрабіць так, як робяць многія вяскоўцы — назбіраць і прадаць журавіны — палічыў за цяжкую працу. А да працы хлопец быў не надта ахвочы. Ён бачыў, што бабуліна суседка ходзіць па журавіны і не здае іх. І калі пенсіянерка ў чарговы раз пайшла ў лес, хлопец залез у дом, дзе «назбіраў» журавін.


«Юнак дакладна разлічыў кожны свой крок, — адзначае Ірына Шэнцава, старшы следчы райаддзела Следчага камітэта. — Скраў і схаваў ягады. А затым прыйшоў на дапамогу маці, якая скуплівала журавіны — калі яна адлучылася, ён нібыта прыняў ягады ў невядомага мужчыны на 102 рублі. Ён нават не разумеў, што здзейсніў злачынства».

Злачынства, учыненае непаўналетнімі — на асобым кантролі. Тут важна не толькі яго раскрыць, але і высветліць прычыны, якія падштурхнулі падлетка да крыміналу, У гэтым выпадку хлопцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Неабходна прааналізаваць работу з сям’ёй, якая ўжо знаходзіцца на сацыяльна небеспечным становішчы, бо там выхоўваюцца яшчэ двое меншых дзяцей. Перадусім у гэтай сям’і Ш. здарыўся сямейны скандал, дзе гаспадар злоўжывае алкаголем, а жонка параніла яго нажом.

Последние новости