shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

29.10.2018 10:18

506 просмотров

0 комментариев

Бацька вярнуўся дахаты: жонка з сабутыльнікам п’яныя, а аднагадовае дзіця забітае

Здарэнне адбылося ў Лунінцы 27 кастрычніка. 28-гадовы мужчына вярнуўся дахаты і пабачыў забітую дачку. Ёй быў адзін год.

Як паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале, у гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзяўчынкі і 47-гадовы знаёмы сям’і, яны былі п’яныя.

Паводле інфармацыі «Медыя-Палесся», напярэдадні вечарам у госці да сям’і прыйшла пара. Падчас застолля кампанію раздражняў плач малой. Дзіця забілі, перарэзаўшы яму горла.

Заведзена крымінальная справа. Затрыманыя маці і яе знаёмы.

У сям’і выхоўваецца двое старэйшых дзяцей — хлопчыкі 4-х і 6-ці гадоў. Сям’я стаіць на ўліку сацыяльна небяспечных.
https://nn.by

Последние новости