shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

01.11.2018 11:33

529 просмотров

0 комментариев

У Віцебску 16-гадовы падлетак зарэзаў нажом мужчыну прама на вуліцы

У Віцебску падлетак смяротна параніў нажом 35-гадовага мужчыну, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Здарэнне адбылося вечарам 27 кастрычніка на вул. Гагарына. Падчас канфлікту 16-гадовы юнак ударыў нажом мужчыну. Ад атрыманых траўмаў той памёр у бальніцы, а падлетак уцёк з месца здарэння. Цягам гадзіны яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У маладога чалавека знайшлі нож.

Хлопцу прад’яўленае абвінавачванне па ч.1 арт.139 КК (забойства). Ён змешчаны пад варту.


https://nn.by/?c=ar&i=218565

Последние новости