shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

20.01.2019 12:04

2054 просмотра

0 комментариев

Паблізу вёскі Прыазёрная легкавы аўтамабіль «Рэно» збіў веласіпедыста

Раніцай 19 студзеня на 30 км аўтадарогі «Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні» паблізу вёскі Прыазёрная адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Як паведамляе ДАІ, 60-гадовы жыхар Шуміліна, кіруючы аўтамабілем «Renault Laguna» здзейсніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку здарэння 63-гадовы мужчына атрымаў траўму галавы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.


Последние новости