shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

15.08.2019 17:25

174 просмотра

0 комментариев

У Віцебску п’яны мужчына збіў і выгнаў з кватэры 4-гадовага сына

У Віцебску п’яны мужчына збіў і выгнаў з кватэры 4-гадовага сына. Дзіця правяло ўсю ноч у дзіцячай калясцы, якую на лесвічнай пляцоўцы пакінулі суседзі. Раніцай хлопчыка заўважылі і паведамілі ў міліцыю.


Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, на месца прыбыла следча-аператыўная група, якая і высветліла, што адбылося ўвечары 11 жніўня.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і пасварыўся з жонкай, збіў яе. Жанчына сышла з кватэры. Яе муж працягваў распіваць алкагольныя напоі, і напаў на сына. У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкулы — "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" і "пакіданне ў небяспецы". Ён знаходзіцца пад вартай.

https://euroradio.fm/u-vicebsku-pyany-muzhchyna-zbiu-i-vygnau-z-kvatery-4-gadovaga-syna

Последние новости