shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

24.08.2019 20:35

503 просмотра

0 комментариев

На возеры Шумілінскае ўтапіўся мужчына

Увечары 20 жніўня на Шумілінскім возеры патануў 62-гадовы мужчына. Яго цела было знойдзена перасоўнай мабільнай групай таварыства ратавання на водах на 1,5-мятровай глыбіні ў трох метрах ад берага.

Як паведаміў старшыня раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў, папярэдняя прычына ўтаплення – незахаванне правіл бяспекі падчас рыбнай лоўлі.



Сёлета ў раёне гэта першы трагічны выпадак на вадзе. З пачатку года на вадаёмах вобласці патанулі 43 чалавекі, з іх 7 – рыбакі. “Беражыце сябе, – звяртаецца Аляксандр Шарафутдзінаў. – Толькі бяспечнымі паводзінамі вы можаце пазбегнуць трагічных наступстваў на вадзе”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Последние новости