shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

05.11.2019 19:16

474 просмотра

0 комментариев

За крадзёж дробных тавараў у магазіне «Хіт-экспрэс» на дзяўчат-падлетак склалі адміністрацыйныя пратаколы

У рабоце выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх, якое прайшло ў Шумілінскай СШ № 1, браў удзел пракурор раёна Сяргей Зайцаў.

На пасяджэнні прысутнічалі вучні школы. Стаяць перад камісіяй, глядзець у вочы бацькам, аднакласнікам, адказваць за свае ўчынкі аказалася не так і лёгка. А адказваць было за што. Дзве дзяўчыны (14 і 15 год) укралі ў магазіне «Хіт-экспрэс» розных дробных тавараў на агульную суму каля 15 рублёў. Зразумела, падлеткі ведалі, што красці нельга, але веды гэтыя засвоілі дрэнна, бо думалі, што «пранясе», «чулі, што некаторыя так робяць». Не пранясло, а цяпер і сораму не абярэшся.

На дзяўчат складзены адміністрацыйныя пратаколы. На першы раз камісія вынесла ім папярэджанне.

Каментарый пракурора раёна Сяргея Зайцава:
– Любое злачынства пачынаецца з малага. Дзесьці ўдалося, не залавілі, не знайшлі. Вельмі важна спыніць у самым пачатку, каб не дапусціць збочвання маладога чалавека на злачынную сцежку. На мой погляд, гэта выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх стала ўрокам не толькі для дзяўчат, а і для ўсіх прысутных. За свае ўчынкі неабходна адказваць, каб не было сорамна, трэба думаць пра наступствы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

http://www.shumilino.by/?p=51129

Последние новости