shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

27.11.2019 10:58

109 просмотров

0 комментариев

Каля Маладзечна сутыкнуліся маршрутка і «Рэно». Траўмы атрымалі дзевяць чалавек

Сур’ёзная аварыя адбылася на трасе Мінск — Маладзечна.

Здарэнне адбылося 26 лістапада каля 10:00, непадалёк ад вёскі Мясата Маладзечанскага раёна. Як паведамляе прэс-служба МУС, кіроўца «Рэно» заснуў за рулём, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў мікрааўтобус Mercedes, які рухаўся ў напрамку Мінска. У мікрааўтобусе было 15 пасажыраў, у «Рэно» пасажыраў не было.

На дадзены момант па медыцынскую дапамогу звярнуліся 9 чалавек, двое з іх — з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Дакладная колькасць пацярпелых удакладняецца

https://nn.by/?c=ar&i=241741

Последние новости