shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

24.01.2020 17:13

400 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне даярка выліла вядро з кіпенем на 25-гадовую маладзейшую суперніцу

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 12 снежня ля памяшкання лабараторыі малочна-таварнай фермы, паведамляе абласная міліцыя.

31-гадовая дзяўчына ўбачыла пяшчотныя стасункі свайго каханага і маладзейшай даяркі. У парыве рэўнасці яна схапіла вядро з кіпенем і пайшла да парачкі. Прычым мужчына не бачыў яе набліжэння і адышоў, а на суперніцу вылілі ваду.Гэта быў кіпень: вядро з гарачай вадой для мыцця агрэгатаў пакінула астываць іншая даярка.

Дзяўчына атрымала сур'ёзныя апёкі плячэй і рук, і па патрабаванні маці звярнулася да дактароў і была шпіталізаваная. На бальнічным яна правяла больш за месяц.

Інфармацыя пра траўмы пацыенткі з бальніцы была перададзена ў міліцыю. Цяпер за ненаўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў у дачыненні да 31-гадовай вяскоўкі заведзена крымінальная справа (арт. 155 КК).


https://nn.by/?c=ar&i=244885

Последние новости