shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

08.02.2020 19:59

324 просмотра

0 комментариев

У Шумілінскім раёне двое мужчын збівалі біялагічнага бацьку дзіцяці адной сужыцелькі, з якога патрабавалі неіснуючыя «аліменты»

Крымінальную справу завялі ў Шумілінскім РАУС да адносінах да двух мужчын, якіх падазраюць у «выбіванні» нібыта даўгоў па аліментах.


Гэта крымінальная гісторыя пачалася днём 1 студзеня з-за няпростых узаемаадносін двух былых мужа і жонкі. Сям'я пражывала на Шуміліншчыне - у іх нарадзілася дзіця. Пасля таго, як шлюб распаўся, жанчына пераехала ў Наваполацк, дзе і знайшла сабе новага сужыцеля.
Менавіта гэты сужыцель разам са сваім знаёмым і вырашыў "выбіць" з вяскоўца нібыта належныя яго каханай аліменты. Аднак варта адзначыць, што жанчына да былога мужа фінансавых прэтэнзій пасля разводу не мела.

Перадусім абое знаёмыя 42-двух і 38-мі гадоў выпівалі разам і ў нейкі момант вырашылі "пакараць крыўдзіцеля" - адправіліся да яго дадому.
Там парачка вымагацеляў збіла пацярпелага і стала патрабаваць ад яго "абавязак на ўтрыманне дзіцяці".
Вясковец напалохаўся і прапанаваў прайсці да банкамата, дзе можна было зняць наяўнасць. На месцы банкамата мужчына некалькі разоў няправільна ўвёў пін-код, тады падазраваныя зразумелі, што іх падманваюць. Таму яны яшчэ раз збілі пацярпелага, які заверыў вымагацеляў, што аддасць грошы дома.

Але калі атрымалі 5000 расійскіх рублёў, падазраваныя не адчапіліся ад мужчыны. Яны ўжо ўтрох адправіліся да былой жонцы вяскоўца, дзе прымусілі апошняга прасіць прабачэння. Атрыманыя грошы яны аддалі жанчыне, але з умовай, што яна абмяняе іх на беларускія рублі і верне ім назад.

Пацярпелы жыхар Шумілінскага раёна праз дзень звярнуўся з заявай у мясцовы РАУС. Праваахоўнікі ўстанавілі ўсе абставіны здарэння. Следчымі ў дачыненні да падазроных распачата крымінальная справа, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама

Алесь Шумскі.

Последние новости