shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

18.02.2020 19:50

532 просмотра

0 комментариев

На пажары ў Шуміліне было выратавана трое жыхароў, сямёра эвакуіравана

Учора ў райцэнтры работнікамі МНС выратаваны двое мужчын і адна жанчына, эвакуіраваны 7 чалавек, з іх 4 дзяцей.


Днём 17 лютага ў 15-00 загарэлася кватэра па вуліцы Ленінскай у гарпасёлку Шуміліна. Пра гэта паведамілі ва УМНС Віцебскай вобласці



У задымленай кватэры, размешчанай на першым паверсе, двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома ратавальнікі знайшлі траіх жыхароў. Тут знаходзіўся 65-гадовы пенсіянер - гаспадар кватэры і яго госці: 54-гадовы мужчына і 45-гадовая жанчына - абодва непрацуючыя.

Калі ратавальнікі трапілі ў кватэру - усе трое грамадзян спалі, пасля чаго іх вывелі з задымленай зоны ў бяспечнае месца. Затым з-за моцнага задымлення з кватэр вышэйшага паверха было эвакуявана 7 чалавек, з іх 4 дзіцяці.



Пажар ліквідаваны ратавальнікамі МНС. Аднак агонь паспеў знішчыць у пакоі ложак, пасцельныя прыналежнасці, закурыць столь і сцены.

Па факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Асноўнай версіяй узнікнення пажару разглядаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Сяржук Горкі.

Последние новости