shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

28.04.2020 20:42

497 просмотров

0 комментариев

Жыхар Шуміліна, які ехаў на «Фордзе» — не ўступіў дарогу на перакрыжаванні і ўчыніў аварыю з двумя аўтамабілямі

На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Жыхар райцэнтра, які на аўтамабілі «Форд-Фокус» ехаў па другараднай дарозе, не уступіў дарогу земляку на «Сеат-Кардоба».


Фота ілюстрацыйнае


Апошні быў вымушаны прымяніць экстранае тармажэнне, аднак аварыі пазбегнуць не ўдалося: «Сеат» сутыкнуўся з «Фордам» і з ВАЗ-2109.

Віноўніку аварыі пагражае штраф да 20 БВ з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў на 2 гады або без пазбаўлення.

Крыніца: «Герой працы»

Апублікавана ў № 31 ад 21 красавіка 2020 г.

Последние новости