shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

15.05.2020 18:47

403 просмотра

0 комментариев

У Шуміліне адбыўся пажар двухкватэрнага дома

14 траўня апоўначы на вуліцы Фрунзе ў Шуміліне загарэўся прыватны дом.

Аб гэтым паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.


84-гадовы гаспадар першай кватэры паспеў пакінуць дом да прыбыцця ратавальнікаў.



Гаспадар другой кватэры падчас пажару дома адсутнічаў.


У выніку пажару ў першай кватэры агнём было пашкоджана паталочнае перакрыцце і маёмасць. У кватэры №2 агонь пашкодзіў маёмасць. Закураны сцены і столь.

Прычына пажару высвятляецца.

Последние новости