shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

07.07.2020 10:28

412 просмотров

0 комментариев

Трагедыя ў Магілёве: патанулі мама і 8-гадовая дачка. Яшчэ адно дзіця ў цяжкім стане

У панядзелак дзве сям’і з дзецьмі адпачывалі на беразе Дняпра ў Магілёве, піша прэс-служба СК.

Фота: Следчы камітэт.

Падчас купання 8-гадовая дзяўчынка пачала тапіцца. На дапамогу дзіцяці кінуліся яе 33-гадовая маці і 9-гадовая дзяўчынка з другой сям'і. Аднак і самі яны пачалі тапіцца.

Рыбакі, якія ўбачылі гэта, паспелі выратаваць толькі адно дзіця, дзяўчынка дастаўленая ў бальніцу ў цяжкім стане. Целы жанчыны і яе дачкі дасталі з вады супрацоўнікі МНС і АСВОД.

Абставіны здарэння высвятляюць следчыя.


https://nashaniva.by/?c=ar&i=254795



Последние новости