shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

14.07.2020 09:58

334 просмотра

0 комментариев

У Гомелі на вуліцы забілі двух мужчын (відэа). Дапоўнена

У Гомелі на адной з вуліц забілі двух мужчын. На іх целах ёсць прыкметы гвалтоўнай смерці, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

На месцы здарэння / @skgovby

Здарэнне адбылося ўначы 14 ліпеня. На месцы працуе следча-аператыўная група. Якім чынам былі забітыя мужчыны, халоднай ці агнястрэльнай зброяй, не паведамляецца.

@skgovby

У ноч на 14 ліпеня ў адным з гомельскіх двароў забілі двух мужчын. Па чутках, прычынай стала гучная музыка. Аднаму з забітых было 32 гады, другому 38. Яны адпачывалі ў альтанцы аднаго з двароў па вуліцы Дворнікава.

Вось што распавяла «Нашай Ніве» мясцовая жыхарка, якая і выклікала міліцыю.

«Так выйшла, што гэта я выклікала міліцыю на гэтую кампанію, бо шумелі з музыкай і спаць не давалі. А пакуль міліцыя прыехала, тут ужо трупы ляжалі.

Там не было аніякай бойкі, ды і крыкаў ніякіх не было. Проста ўначы мужыкі падпявалі пад гучную музыку. Песня скончылася, і парачка з кампаніі нешта заціхла і рванула ўрассыпную ў двары, — узгадвае жанчына.

— У міліцыю я пазваніла ў 01:49, а супрацоўнікі з'явіліся каля альтанкі — выйшлі з боку дарогі, дзе быў труп — дзесьці ў 2:20-2:30.

Але ў 02:08 ужо тыя два мужыкі пабеглі марафон у бок двароў, вылецеўшы куляй з альтанкі. Адзін як атлет пабег у двары — яго цяпер шукаюць. Калі ён так хутка ляцеў, то, відавочна, без ран. І з'яўляецца галоўным падазраваным.

Другі накіраваўся ў напрамку, дзе ўніверсам Сельмашаўскі. Як я зразумела, другі і памёр па дарозе. Мабыць, гэта адзін з трупаў, які знайшлі каля дарогі з чэрапна-мазгавой траўмай.

А трэці нават не паварушыўся ў альтанцы. У яго, па словах супрацоўніка СК, тры ці два нажавыя ў сэрцы было, значыць, на месцы і памёр».

Жанчына кажа, што ёй невядома, ці затрымалі падазраванага.

«Уначы ачапілі палову двара і хадзілі па кватэрах, апытвалі людзей. Але сёння раніцай я з'язджала на працу, і работнікі СК усё яшчэ шукалі доказы ў траве і смеццевых баках. Але падазраванага так і не знайшлі да таго часу, наколькі я ведаю. Ён уцёк у глыб двароў, а там разгалінаванне ў розных напрамках»,— кажа суразмоўца.

Месца на дарозе, дзе знайшлі цела аднаго з забітых

Дакладныя абставіны жудаснага здарэння высвятляюцца.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра злачынства, просяць патэлефанаваць па тэлефоне


https://nashaniva.by/?c=ar&i=255199


Последние новости