shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

19.11.2020 19:29

484 просмотра

0 комментариев

Жыхар Шумілінскага раёна, які абвінавачваецца ў забойстве гаспадара дома, узяты пад варту

Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці расследуецца крымінальная справа аб забойстве мужчыны ў Шумілінскім раёне.

Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько

Раніцай 4 лістапада ад вясковай жыхаркі паступіла паведамленне ў міліцыю. Жанчына расказала, што яе 44-гадовым муж знайшоў цела свайго знаёмага, калі наведаў яго дом. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, выявіла гаспадара дома з множнымі колата-рэзанымі ранамі. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства муж сельскай жыхаркі быў затрыманы.

Як высветлілася, у ноч з 3 на 4 лістапада падчас распівання спіртных напояў у вёсцы Добрына паміж 59-гадовым гаспадаром дома і мужчынам успыхнула сварка.

У выніку 44-гадовы госць нанёс гаспадару нажом і цвёрдым тупым прадметам не меней за 64 траўмы.

Следчыя прад'явілі 44-гадоваму мужчыну абвінавачванне па ч. 2 арт. 139 (забойства пры абцяжарваючых абставінах) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён быў дапытаны. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Фота УСК па Віцебскай вобласці

Сяржук Крупскі.

Последние новости