shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

21.01.2021 19:44

716 просмотров

0 комментариев

У Шуміліне абакралі райбыткамбінат

У міліцыю звярнуліся работнікі райбыткамбіната, якія заявілі, што з бытавога памяшкання прадпрыемства прапалі веласіпед і мабільны тэлефон.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія прыбылі на месца здарэння, па гарачых слядах устанавілі, што крадзеж здзейсніў раней судзімы жыхар райцэнтра. Мужчына затрыманы, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Урон ацэнены амаль у 700 рублёў. Украдзенае часткова знойдзена і будзе вернута пацярпелым.

Людміла ЗУЙКОВА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут:http://www.shumilino.by/?p=58553

Последние новости