shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Происшествия

15.03.2021 19:59

481 просмотр

0 комментариев

У вёсцы Рыпіншчына абакралі лецішча

Жыхар Віцебска прыехаў у Шумілінскі раённы аддзел унутраных спраў, каб напісаць заяву пра тое, што ў ягоным дачным доме ў Рыпіншчыне прапалі рэчы.


Зламыснік выставіў аконнае шкло, пранік у пакой, адкуль украў два зварачныя апараты, веласіпед, спінінг, сепаратар, посуд. Агульны ўрон ацэнены на 539 рублёў.

Па гарачых слядах міліцыянеры ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў жыхар райцэнтра. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, якое пагражае ліхадзею, – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Людміла ЗУЙКОВА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=58833

Последние новости