shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

28.02.2019 21:07

477 просмотров

0 комментариев

На чэмпіянаце Беларусі па паўэрліфцінгу шумілінцы пакарылі п’едэстал

У Мінску ў фітнес-клубе «Адрэналін» прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па паўэрліфцінгу.

На верхняй прыступцы п’едэстала – Аляксей Крыўко.



У Мінску ў фітнес-клубе “Адрэналін” прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па паўэрліфцінгу.

На спаборніцтвах бліскуча выступілі шумілінскія асілкі, якіх трэніруе Юрый Абраменка. Сярод ветэранаў 40-50 год чэмпіёнам Беларусі стаў Аляксей Крыўко. Сярод юніёраў чэмпіёнскае званне ў Арцёма Рысаўцава. Дэбютант спаборніцтваў Валянцін Канстанцінаў, вучань 10 класа Шумілінскай СШ №1, заваяваў другое месца сярод юнакоў 14-17 год.

На чэмпіянаце некаторым спартсменам ва ўрачыстай атмасферы былі ўручаны пасведчанні і значкі “Майстроў спорту”. Сярод тых, хто выканаў нарматыў і атрымаў гэта высокае спартыўнае званне, і дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Последние новости