shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

18.03.2019 18:38

565 просмотров

0 комментариев

ФАЦ аб’яднаў шумілінскіх футбалістаў і выставіў каманду ў адкрыты турнір па міні-футболе

За перамогу на прызы аддзела спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама сярод працоўных змагаецца 13 калектываў.

“Шумілінскія футбалісты выйшлі з ініцыятывай да кіраўніцтва ФАЦ паўдзельнічаць у турніры, – дзеліцца капітан каманды Максім Дземідзенка. – Нас падтрымалі. Жаданне гуляць выказваюць многія. Таму праблем з саставам не ўзнікае. На кожнай гульні ёсць дзве поўныя пяцёркі”.

Фота с https://vk.com/fcshumilino


Футбалісты самі дабіраюцца да Віцебска, папярэдне дамовіўшыся пра тое, хто будзе гуляць. Зразумела, што пастаяннага складу ўдзельнікаў каманды няма, бо гульні праходзяць па вечарах у буднія дні, а таксама па выхадных. А многія працуюць пазменна. Праўда, касцяк каманды вызначыўся даўно – Максім Дземідзенка, Віктар Райчонак, Андрэй Мазанкоў, Аляксандр Храпавіцкі, Аляксандр Саўчанка, Вадзім Пінягін, Павел Барысаў, Аляксей Духовіч і Арсеній Каробчыц.

Хлопцы гуляюць у сваё задавальненне, яны і ў шумілінскую спартзалу пастаянна ходзяць па трэніроўкі. На сённяшні дзень каманда “ФАЦ Шумілінскага раёна” змагаецца за прызавую тройку. У спісе лепшых бамбардзіраў на першым месцы ў лізе з 29 галамі Андрэй Мазанкоў. Па выніках тураў у сімвалічныя зборныя траплялі Віктар Райчонак, Сяргей Гоманаў, Арсеній Каробчыц, Іван Астапенка і Андрэй Мазанкоў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

http://www.shumilino.by/?p=47033#more-47033

Последние новости