shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

27.06.2019 19:07

487 просмотров

0 комментариев

Шумілінскі раён пабагацеў на чатырох кандыдатаў у майстры спорту

Гэта адбылося дзякуючы перамогам па вавінам в’ет во дао Аляксея Фурманава і Максіма Васільева на першынстве Еўропы, Багдана Ушала і Станіслава Шпулёва — на першынстве Беларусі. Трэніруе кандыдатаў майстар спорту Святлана Бараноўская. Спартсмены пяць год займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: ва-вінам вьет во дао».

Максім Васільеў, Багдан Ушал, трэнер Святлана Бараноўская, Станіслаў Шпулёў і Аляксей Фурманаў.

“Хлопцы адказныя, шмат трэніруюцца, – расказвае Святлана Бараноўская. – Кожны старт для іх – магчымасць не толькі праявіць сябе, а і атрымаць новыя ўменні. Кожны паядынак аналізуюць, робяць высновы як з перамог, так і з паражэнняў”.
У кожнага з хлопцаў шлях да ганаровага звання кандыдата ў майстры спорту быў свой, на якім былі не толькі першыя прыступкі на спаборніцтвах, але і крыўдныя паражэнні, і расчараванні. Яны выстаялі і прайшлі свой шлях воіна, галоўнай філасофіі вавінам в’ет во дао.

“Гэта толькі пачатак, – адзначылі кандыдаты ў майстры спорту. – Для новых перамог неабходна яшчэ больш трэніравацца і авалодваць новымі навыкамі. У нашым відзе спорту немагчыма перамагаць без пастаяннай работы на сабой. За кожнай перамогай і званнем – пот шматлікіх трэніровак”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

http://www.shumilino.by/?p=48893

Последние новости