shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

29.06.2019 19:04

411 просмотров

0 комментариев

Валейбол для Дар’і Галуза і Анастасіі Сівачэнка больш, чым гульня

Дар’я Галуза і Анастасія Сівачэнка з Шумілінскай СШ № 1 гадоў сем займаюцца валейболам у Шумілінскай СДЮШАР. Як самі кажуць, валейбол у іх жыцці стаў нечым большым, чым проста любімая гульня.

На пляцоўцы ў валейбалістак розныя амплуа. Анастасія ўвесь час “на віду”, яна нападаючая. Валейбольным заўзятатарам даспадобы яе высокія скачкі і моцныя ўдары. А вось Дар’я – звязуючая, сваёй гульнёй, бачаннем пляцоўкі і разуменнем сябровак яна аб’ядноўвае ўсю каманду. Дзяўчаты – сапраўдныя лідары, яны поўнасцю выкладваюцца на пляцоўцы, гэта іх стыль, гэтаму іх вучыць трэнер.


“Валейболам захапіла нас наш трэнер Людміла Мікалаеўна Харкавец, – расказваюць валейбалісткі. – Яна не толькі трэнер, а і ігрок. І паверце, калі бачыш, што твой трэнер сам гуляе ў валейбол, радуецца перамогам і перажывае за паражэнні, то гэта каштуе многага. Пасля такога проста не маеш маральнага права трэніравацца і гуляць не на поўную сілу”.

Юныя валейбалісткі ставіліся прызёрамі вобласці, выклікаліся ў абласную зборную. Але яны не звязваюць сваё далейшае жыццё толькі з валейболам. Тым не менш, у тым, што гэты від спорту будзе з імі заўсёды, можна не сумнявацца.
І пацвярджэнне таму – абласная студэнцкая ліга, што праходзіла ў Віцебску на працягу мінулага навучальнага года і ў якой брала ўдзел шумілінская каманда. Валейбалісткі сыгралі 11 сустрэч, зямлячкі сталі другімі

Па выніках гэтых спаборніцтваў лепшымі ў камандзе былі Анастасія Сівачэнка і Дар’я Галуза. Але дзяўчаты падкрэсліваюць, што гэта быў агульны поспех, бо валейбол – камандная гульня.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

http://www.shumilino.by/?p=48904

Последние новости