shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

31.07.2019 20:09

461 просмотр

0 комментариев

Адкрыты кубак па пляжным футболе прайшоў у Амбросавічах

У суботу ў Амбросавічах у дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Дружба» прайшоў традыцыйны адкрыты кубак Шумілінскага раёна па пляжным футболе. За кубак змагаліся тры калектывы з нашага раёна («Обальскі керамічны завод», «Зборная Шумілінскага раёна «Белая Русь» і «ФАЦ Шумілінскага раёна»), віцебская «Фларыда» і «Гарадок».


З першых сустрэч ініцыятыву захапіла «Фларыда», якая перамагла ўдзвюх сустрэчах. На першы погляд здавалася, што віцябляне без праблем «возьмуць» кубак, але ў іншых каманд быў свой расклад. Сапраўднае футбольнае шоу падарылі дзве шумілінскія каманды — «Зборная Шумілінскага раёна Белая Русь» і ФАЦа Шумілінскага раёна" — у матчы паміж собой. Барацьба на кожным кутку пляцоўкі, эмоцыі кіпелі нежартоўныя.


Облальская каманда на любым футбольным турніры паказвае відовішчны футбол. Праўда, першы матч супраць «Фларыды» у актыў яны не могуць занесці: пройгрыш без варыянтаў. Але наступныя матчы — проста прыгажосць, і, як вынік — тры ўпэўненыя перамогі.


Віцебская і гарадоцкія футбалісты падарылі гледачам цікавы матч, у якім перамогу вырваў «Гарадок».
Увогуле кубак Шумілінскага раёна па пляжным футболе выйграла каманда «Обальскага керамічнага завода». Другое месца ў «Зборнай Шумілінскага раёна Белая Русь», трэцяе ў «Гарадка». Лепшым гульцом турніру прызнаны Арцём Бандарэнка з «Обальскага керамічнага завода», лепшым нападаючым — Мацвей Пісталенка з «Фларыды», лепшым галкіперам — Артур Давыдоўскі з «Обальскага керамічнага завода».

Аляксандр Шэдзько.

http://www.shumilino.by/?p=49347#more-49347

Последние новости