shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

14.12.2019 12:05

257 просмотров

0 комментариев

Лепшая з беларускіх біятланістак Анна Сола у спрынце заняла 30-е месца

Наша шумілінская зямлячка Ганна Сола паказала лепшы вынік сярод беларускіх біятланістак у спрынтарскай гонцы на 7,5 км на другім этапе Кубка свету па біятлоне.

У пятніцу ў Хохфільцане стартаваў другі этап Кубка свету па біятлоне. Спрынтарскую гонку на 7,5 км выйграла італьянка Даратэя Вірэр (адзін промах на двух агнявых рубяжах). Лепшая з беларускіх біятланістак Ганна Сола заняла 30-е месца — +1.12,7 (адзін промах).


Ірына Крыўко была 33-я — +1.17,4 (два промахі), Дзінара Алімбекава заняла 34-е месца — +1.21,1 (без промахаў), Алена Кручынкіна была 61-й сярод 104 удзельніц — +2.12,5 (тры промахі).

13 снежня пройдзе мужчынская спрынтарская гонка на 10 кіламетраў.

На 14 снежня запланаваны жаночая эстафета 4 па 6 км (пачатак у 13:30), мужчынская гонка пераследу на 12,5 км (16:55), на 15 снежня — жаночая гонка пераследу на 10 км (14:00) і мужчынская эстафета 4 па 7,5 км (16:15).

https://euroradio.fm/lepshaya-z-belaruskih-biyatlanistak-u-sprynce-zanyala-30-e-mesca

Последние новости