shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

06.01.2020 17:32

553 просмотра

0 комментариев

Ганна Сола з Шуміліна ўвайшла ў склад зборнай Беларусі па біятлону на этап Кубка свету у Оберхофе

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыўся са складам на этап Кубка свету, які прыме нямецкі Оберхоф. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

На чацвёртым этапе Кубка свету ў гэтым сезоне ў мужчын Беларусь прадставяць Сяргей Бочарнікаў, Максім Варабей, Антон Смольскі, Мікіта Лабастаў і Раман Ялетнаў. Сярод жанчын выступяць Ірына Крыўко, Дынара Алімбекова, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны.

Этап Кубка свету ў Оберхофе пройдзе 9-12 студзеня. У першы дзень спаборніцтваў адбудзецца спрынтэрская гонка ў жанчын, якая пачнецца ў 16.30 па мінскім часе. На наступны дзень пройдзе мужчынская спрынтарская гонка (пачатак у 16.30).
На 11 студзеня намечаны жаночая і мужчынская эстафетныя гонкі (пачатак у 14.00 і 16.15 адпаведна). У заключны дзень кубкавага этапу ў Оберхофе адбудуцца жаночая і мужчынская гонкі з масавым стартам (пачатак у 14.45 і 16.30 адпаведна).

"Віцьбічы"

Чытаць цалкам тут: http://www.vitbichi.by/news/sport/post37771.html

Последние новости