shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

15.01.2020 18:26

548 просмотров

0 комментариев

Беларуская біятланістка Ганна Сола з Шуміліна заняла 4-е месца ў жаночым спрынце

15 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу пачаўся пяты этап Кубка свету па біятлоне. Сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км. Беларускія біятланісткі пасля ўдалага этапу ў Оберхофе зноў парадавалі балельшчыкаў добрымі вынікамі.

Беларуска Ганна Сола заняла ў гонцы чацвёртае месца. Нашая суайчынніца закрыла ўсе 10 мішэняў. Нарвежцы Тырыл Экхаф яна саступіла 50,1 секунды. Сола паказала лепшы вынік у кар'еры - да гэтага яе асабісты рэкорд быў роўны 30-га месца ў спрынце ў Хохфільцэне.


Ганна Сола

Другое месца заняла прадстаўніца Фінляндыі Ганна Оберг, на трэцім апынулася італьянка Даратэя Вірэр.

З іншых прадстаўніц Беларусі Алена Кручынкіна фінішавала 16-й, Ірына Крыўко — 49-й.

https://euroradio.fm/belaruskaya-biyatlanistka-ganna-sola-zanyala-4-e-mesca-u-zhanochym-sprynce

Последние новости