shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

26.02.2020 19:17

426 просмотров

0 комментариев

Уражэнка Шуміліна Ганна Сола і біятланістка з Сянно Ірына Крыўко прайшлі ў фінал суперспрынта на чэмпіянаце Еўропы ў «Раўбічах»

Таксама гонар Беларусі будзе абараняць Дынара Алімбекава і Адэліна Сабітава.


Пра гэта паведамляе:

Биатлон online

Адкрыты чэмпіянат Еўропы. Мінск-Раўбічы. Супер-спрынт. Кваліфікацыя. Жанчыны. вынікі:
8. Ірына Крыўко (1+3) +20.3
10. Дынара Алімбекава (1+2) +36.0
20. Анна Сола (4+3) +1:16.0
24. Адэліна Сабітава (2+2) +1:39.5
49. Ірына Кручынкіна
59. Алена Кручынкіна


Ірына і Алена Кручынкіны не адабраліся ў фінальную частку.


Карэспандэнтка (з 45-й хвіліны): "Першы дзень, першая гонка. Наколькі камфортна было ўкаціцца?"


Ганна Сола: .."Траса цяжкая, нават на трэніроўцы было таксама цяжка...І думала, як гэта справіцца"


Карэспандэнтка: "Калі параўнаць па надвор'ю, на той жа трэніроўцы - надвор'е пераменнае і ноччу такія ньюансы ўзнікаюць, тады калі цяжэй?"


Ганна Сола: "Ой, мы прыехалі зусім нядаўна, таму ўчора была такая ж траса і такое ж адчуванне засталося."


Карэспандэнтка: "Вярнуліся з Антхольца, а як перапад высот - уздзейнічае, ці адчуваецца яшчэ?


Ганна Сола: Так адчуванне ў прынцыпе неблагое, хіба што з-за трасы зводзіць ногі. Ну, усе ў аднолькавых умовах, таму скардзіцца на трасу не бачу сэнсу."


Карэспандэнтка: "Наколькі вам падабаецца суперспрынт, наколькі падабаецца такая дыстанцыя?"
Ганна Сола: Ой, цяжка сказаць. Як і усе астатнія. Ёсць над чым працаваць, задумацца".



Алесь Прыбярэжны.

Последние новости