shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Спорт

19.03.2020 19:51

469 просмотров

0 комментариев

Шумілінскія ратавальнікі моцныя ў гіравым спорце

Ва Ушачах на мінулым тыдні адбыўся абласны чэмпіянат па гіравым спорце сярод 25 падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Удзел у якім прыняла каманда Шумілінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з намеснікам начальніка Іванам Маскальковым.



Каманда Шумілінскага РАНС – Віталь Масько, Павел Шчарбакоў, Іван Маскалькоў і Віктар Полацкі.

У выніку ўпартай барацьбы шумілінскія ратавальнікі трапілі ў тройку лідараў як у асабістым, так і камандным заліку.



Віктар Полацкі

Так, двое нашых гіравікоў – Іван Маскалькоў (у вазе да 70 кг) і Віктар Полацкі (у вазе да 75 кг) – сталі пераможцамі ў сваіх катэгорыях, чым і забяспечылі другое агульнакаманднае месца ў чэмпіянаце. Каманда шумілінскіх ратавальнікаў-гіравікоў саступіла на пару ачкоў камандзе Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Алена КАРПУШЭНКА.
"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53297

Последние новости