shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

02.01.2018 19:35

135 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка падпісаў бюджэт на 2018 год. Што там

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год». Бюджэт прыняты бязь зьменаў у параўнаньні з тым, што раней зацьвердзіла Палата прадстаўнікоў.

Чытайце таксама: Лукашэнка паставіў задачы на 2018 год. Выйшла аптымістычна

Бюджэт складзены з разьліку на «кансэрватыўны сцэнар зьнешніх умоваў». Ён складзены з прафіцытам — перавагай даходаў над выдаткамі. Памер прафіцыту складзе 0,65% ад валавога ўнутранага прадукту — 733,9 мільёна рублёў. У параўнаньні з бюджэтам 2017 году даходы павялічацца на 7,8%, выдаткі — на 7%.

Што трэба ведаць пра бюджэт-2018

  • Сярэдні заробак у краіне не дасягне ўзроўню ў 500 даляраў (які Лукашэнка абяцае ўжо больш за 10 гадоў) нават пры станоўчым разьвіцьці эканомікі. Паводле кансэрватыўнага сцэнару, сярэдні заробак чакаецца ў памеры 921 рубель, паводле станоўчага — дасягне 941 рубля. Сярэдні заробак у бюджэтнай сфэры — 700 рублёў.
  • Грашовая дапамога беспрацоўным павялічвацца ня будзе.
  • Стасунак сярэдняй працоўнай пэнсіі да сярэдняга заробку ў краіне складзе 40% да 100%.
  • Бюджэт разьлічаны з таго, што 1 даляр будзе ў сярэднім каштаваць 2,038 рубля.
  • Гадавая інфляцыя заплянаваная на роўні 7,4%.
  • Падатковая нагрузка складзе 25,2%.
  • Кошт 1 барэля нафты чакаецца ў 43 даляры.
  • https://www.svaboda.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст