shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

02.07.2018 20:12

613 просмотров

0 комментариев

Што падаражэла ў Беларусі з 1 ліпеня

Пачатак ліпеня адзначыўся чарговым ростам цэнаў і тарыфаў.

Гэтак, за пачак цыгарэтаў ад сёння трэба будзе аддаць ад 3 да 10 капеек больш.

Змены чакаюць і грамадзянаў, якія набылі аўтамабіль па-за межамі Мытнага звязу. Пры пастаноўцы машыны на ўлік цяпер будуць патрабаваць пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку. Атрымаць яго можна толькі ў трох цэнтрах. Кошт працэдуры — 350 рублёў. Час — да 5 дзён.

Ад сёння і да канца канікулаў шкаляры павінныя плаціць за праезд. Бясплатна скарыстацца грамадскім транспартам па-ранейшаму могуць толькі навучэнцы ў Менску.

Зрэшты, ёсць і добрыя навіны. Урад Беларусі падвышае экспартныя мыты на нафтапрадукты. Атрыманыя грошы маюць пайсці на пакрыццё вонкавых запазычанасцяў краіны. Таксама тарыфы на электраэнергію для прамысловых і прыраўняных да іх спажыўцоў змяншаюцца — больш чым на 2 %. А ўжо з 2 ліпеня амбасада Літвы пачынае выдаваць візы без камерцыйных пасярэднікаў, што мае панізіць іх цану для атрымальніка.

http://belsat.eu/news

Последние новости