shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

13.09.2018 20:51

1730 просмотров

3 комментария

Вакансіі ў Шумілінскім раёне ёсць, аднак зарплаты чыста сімвалічныя

Паводле даных агульнарэспубліканскага банка вакансій, на пачатак верасня ў Шумілінскім раёне налічваецца больш за 80 рабочых месцаў, патрабуюцца рабочыя і спецыялісты ў розных сферах дзейнасці.

У Шумілінскай раённай бальніцы па-ранейшаму адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала. Сюды запрашаюць на работу ўрача-спецыяліста з вышэйшай адукацыяй з акладам у 550 рублёў, медычную сястру-спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (350 руб.), фельчара з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (500 руб.).

Шумілінскаму тэрытарыяльнаму Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва патрабуюцца два сацыяльныя работнікі. Адзін з сярэдняй адукацыяй у аграгарадок Мікіціху (ад 305 руб.), а другі з сярэдняй адукацыяй будзе працаваць у горпасёлку Шуміліна на 0,5 стаўкі ( 152 руб.). Таксама ў тэрытарыяльны Цэнтр патрабуецца загадчык аддзела сацыяльнага абслугоўвання ( на месца працы ў аграгарадок Мішневічы з акладам у 396 рублёў)

Сельскай гаспадарцы раёна неабходны як рабочыя спецыяльнасці, так і высокакваліфікаваныя кадры.

У гаспадарку «Прыазёрны мір» патрабуецца аграном, якому прапануюць аклад у 350 рублёў. У калгасе «Прыдзвінскім» шукаюць двух аператараў машыннага даення, якім абяцаюць заробкі па 305 руб., яшчэ адзін зможа ўладкавацца на працу ў Шумілінскім "Райаграсервісе" (заробак 350 руб.)

У «Сіроцінскі» неабходны брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі з акладам у 305 рублёў. Апроч таго, гэтая гаспадарка мае патрэбу ў вадзіцелі аўтамабіля ( 350 руб.) Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях таксама шукае вадзіцеля (500 руб.), дыспетчара пажарнай сувязі (500 руб.), камандзіра аддзела (500 руб.)

У Цэнтры інфармацыйных сыстэм у жывелагадоўлі (рабочае месца ў Шуміліне) патрабуецца вядучы ветерынарны ўрач з сярэдняй адукацый і вопытам работы не менш за два гады. Аклад — 520 рублёў.

У райвыканкаме ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі прапануюць звярнуцца на працу бібліятэкару з сярэдняй спецыяльна адукацыяй, якому абяцаюць зарплату ў 305 руб. Маецца свабодна вакансія музычнага кіраўніка з сярэдняй адуацыяй (ад 320 руб.). Да таго ж райвыканкам мае патрэбу ў інжынеры-тэплатэхніку з вышэйшай адукацыяй (аклад 350 руб.), сацыяльным педагогу з вышэйшай адуацыяй (370 руб.), выхавацелі (адукацыя вышэйшая, 370 руб.), намесніку кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце (адукацыя вышэйшая, 338 руб.).

У камбінат бытавого абслугоўвання неабходны трактарыст ( 305 руб.), адзін трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці патрабуецца ў саўгас «Сіроцінскі» (305 руб.)

Жылёва-камунальная гаспадарка гаспадарка прымае на працу двух вадзіцеляў (заробкі па 400 руб.), машыніста (качагара) кацельнай з агульнасярэдняй адукацыяй (350 руб.), электрагазазваршчыка з агульнасярэдняй адукацыяй (400 руб.), машыніста бульдозера (350 руб.), аператара кацельнай (400 руб.), электраманцёра па рамонту і абслугоўванню электраабсталявання з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй (400 руб.).

Прадпрыемства меліярацыйных сістэм чакае на працу інжынера-гідратэхніка з вышэйшай адукацыяй (500 руб.), інжынера па арганізацыі кіраванню вытворчасцю, адукацыя вышэйшая (500 руб.), майстра з вышэйшай адукацыяй (550 руб.), машыніста экскаватара, адукацыя прафесійна-тэхнічная (400 руб.)

На сённяшні дзень раёну востра не хапае бухгалтараў. Бухгалтары патрабуюцца ў саўгас «Мішневічы» з зарплатай у 310 руб., сялянска-фермерскую гаспадарку «Раднік» (310 руб.), у «Прыдзвінскі» (310 руб.), у саўгас «Ульскі» ( 500 руб.), у «Прыазёрны мір» (350 руб.) і "Шумілінскае ПМС (320 руб.)

Варта адзначыць, што самая высокая зарплата з усіх прапануемых вакансій — 550 рублёў, а самая нізкая — 152 рублі. А гэта зусім сціплыя паказчыкі ад тых завоблачных лічбаў у 500, 700 і нават 1000 долараў, якія пастаянна абяцаюць кіраўнікі Беларусі на дзяржаўных телеканалах.

Алесь Шумскі.

Последние новости