shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

10.10.2018 11:26

312 просмотров

0 комментариев

У Беларусі хочуць забараніць продаж праз інтэрнэт ужываных адзення і абутку

У Беларусі хочуць забараніць продаж праз інтэрнэт ужыванага адзення і абутку. Праект пастановы Саўміна з’явіўся на сайце Міністэрства антаманапольнага рэгулявання і гандлю. Ён павінен ўнесці змены і дадаткі ў правілы продажу тавараў «пры ажыццяўленні рознічнага гандлю па ўзорах».

Адзначаецца, што з прапановай аб забароне прадаваць у інтэрнэце ўжываных адзення і абутку, выступіў канцэрн «Беллегпрам». Ён выступае за тое, каб беларусы забяспечваліся бяспечнымі і якаснымі таварамі. Чыноўнікі такую пазіцыю падтрымліваюць. Яны падкрэсліваюць, што ў пакупнікоў няма магчымасці атрымаць поўную інфармацыю пра стан тавару і яго недахопы. А вярнуць гэтыя рэчы ўжо не ўдасца.


Яшчэ тыдзень Міністэрства антаманапольнага рэгулявання і гандлю чакае ад грамадзян заўвагаў і прапановаў наконт гэтага праекту пастановы.

https://euroradio.fm/u-belarusi-hochuc-zabaranic-prodazh-praz-internet-uzhyvanyh-adzennya-i-abutku

Последние новости