shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

23.10.2018 18:52

250 просмотров

0 комментариев

Сярэдні намінальны заробак у краіне скараціўся

У верасні беларусы атрымалі заробак меншы, чым у жніўні на 24 рублі. Прынамсі на столькі скараціўся сярэдні намінальны заробак у нашай краіне.

Паводле падлікаў Белстату скарачэнне склала каля двух з паловаю адсоткаў. Пры гэтым у параўнанні са снежнем 2017 году заробак зменшыўся на 3.2 %.

Нацыянальны статыстычны камітэт падкрэслівае, што на працягу апошніх васьмі месяцаў сёлета ўзровень сярэдняга заробку павялічваўся. Праўда, пры гэтым Белстат публікуе звесткі пра намінальныя выплаты. Памер рэальнага заробку наўпрост не агучваецца.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова агучваў загады ўраду краіны павялічыць сярэдні заробак у краіне да 500 долараў у эквіваленце. Але дасягнуць гэтага паказніку чыноўнікам пакуль не ўдаецца.

Лукашэнка зноў кажа пра заробак $ 500. Цяпер на сяле

СК, belsat.eu

Последние новости