shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

04.12.2019 12:20

100 просмотров

0 комментариев

Больш за 920 рублёў: як зменяцца зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе

Сярэдні заробак работнікаў дзяржустаноў у 2020 годзе перавысіць 920 рублёў. У першую чаргу ўлады плануюць павялічыць заробкі педагогам і медыкам.



Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / habr.com​

3 снежня ў Савеце Рэспублікі быў аднагалосна ўхвалены праект нацыянальнага бюджэту на 2020 год.

Па словах міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, раней рост зарплат бюджэтнікаў адставаў ад тэмпаў росту ў цэлым заробкаў у эканоміцы. Цяпер трэба нагнаць адставанне, каб забяспечыць суадносіны зарплат бюджэтнікаў з сярэдняй у краіне не ніжэй за 80%.

Як перадае тэлеканал СТВ, акрамя павышэння заробкаў бюджэтнікаў і пенсій разгледжаныя пытанні выплаты дапамог. Улады абяцаюць забяспечыць жыллём 14 тысяч маладых сем'яў.

https://euroradio.fm/bolsh-za-920-rublyou-yak-zmenyacca-zarplaty-byudzhetnikau-u-2020-godze

Последние новости