shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

14.05.2020 19:05

413 просмотров

0 комментариев

Найбольшая зарплата на вольнай вакансіі ў Шумілінскім раёне — ад 1 550 рублёў

На пачатак траўня ў Агульнарэспубліканскай базе вакансій па нашаму раёну сярод абноўленых прапаноў налічваецца 72 свабодныя рабочыя месцы.

Прынамсі, па стану на сёння 14 траўня была зноў падцверджана патрэба ў чатырох загадчыках з сярэднеспецыяльнай адукацыяй для Шумілінскай раённай бальніцы. Гэтыя вакансіі застаюцца адкрытымі ўжо з месяц з заробкам ад 620 рублёў. Увогуле, не адзін месяц райбальніца яшчэ з мінулага года шукае на пасады дактароў і малодшы медыцынскі персанал.

З улікам загадчыкаў сюды патрабуецца 11 спецыялістаў. Цяпер запрашаюцца на працу тры дактары з вышэйшай адукацыяй ( заробак ад 800 да 1100 рублёў) і адзін з сярэднеспецыяльнай ад 800 рублёў.

фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц

Маецца свабодная вакансія медыцынскай сястры, заробак ад 410 рублёў, акушэркі са стаўкай ад 400 рублёў і санітаркі ( 0,5 стаўкі ад 188 рублёў.)

У мясцовае будаўнічае прадпрыемства патрабуюцца прадстаўнікі рабочых прафесій.

Так, дзяржаўнае прадпрыемства Шумілінскае ПМК-70 возьме на работу трактарыста, якому абяцаюць заробак ад 600 рублёў, машыніста бульдозера ад 900 рублёў, машыніста экскаватара ад 900 руб., машыніста аўтавышкі і аўтагідрапад’ёмніка, таксама ад 900 рублёў. Яшчэ тут патрэбны два вадзіцелі аўтамабіля ад 650 да 700 рублёў і энергетык з сярэднеспецыяльнай адукацыяй ад 730 рублёў.

Сельская гаспадарка мае вакансіі ў галіне жывёлагадоўлі.

Гаспадарка “Сіроцінскі” запрашае на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача з вышэйшай адукацыяй ад 550 рублёў, галоўны ветерынарны ўрач неабходны “Шумілінскаму Райаграсервісу” ад 600 рублёў. Галоўны эканаміст з вышэйшай адукацыяй патрэбен у “Ляжнях” ад 500 рублёў, бухгалтар з сярэднеспецыяльнай адукацыяй ад 400 рублёў, яшчэ аднаго галоўнага эканаміста не хапае ў СФГ “Крыніца” Юрыя Сямёнава.

У СФГ таксама чакаюць вадзіцеля аўтамабіля ад 450 рублёў і аператара машыннага даення ад 600 рублёў У “Лаўжанскае” патрабуецца заатэхнік-селекцыянер з вышэйшай адукацыяй ад 800 рублёў, маецца пасада заатэхніка-селекцыянера і ў “Мішневічах” ад 500 рублёў і ветэрынарнага фельчара з вышэйшай адукацыяй ад 500 рублёў.

І гэта яшчэ не ўсё – у “Мішневічы” патрэбны намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ад 750 рублёў, інжынер па ахове працы ад 525 рублёў, загадчык майстэрні ад 415 рублёў. І тры рабочыя: трактарыст-машыніст ад 600 рублёў, аператар машыннага даёння ад 550 рублёў і жывёлавод ад 500 рублёў. Варта дадаць, што і ў сельскай гспадарцы ўсе гэтыя вакансіі таксама адкрытыя месяцамі.

У гаспадарку “Лаўжанскае” возьмуць на работу слесара па рамонту і абслугоўванню ад 500 рублёў, трактарыста-машыніста ад 800 рублёў. Інжынера-электрыка шукаюць у сельгаспрадпрыемстве “Ульскі” ад 540 рублёў, маецца свабодная пасада галоўнага ветэрынарнага ўрача ад 1 550 рублёў.

Культура

Шумілінскаму адзелу культуры патрабуюцца навуковы супрацоўнік музея ад 375 рублёў, музычны кіраўнік ад 400 рублёў, культарганізатар ад 375 рублёў, кіраўнік гуртка, клуба ад 375 рублёў.

З усяго відаць, што заробкі ў раёне на свабодных вакансіях самыя сціплыя. Найбольшая зарплата абяцаецца на пасадзе галоўнага ветурача “Ульскі” - ад 1550 рублёў і аднаго урача-спецыяліста райбальніцы ад 1100 рублёў. Найменшыя заробкі ў работнікаў культуры – ад 375 рублёў.

Алесь Шумскі.

Последние новости