shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

23.06.2020 20:39

292 просмотра

0 комментариев

Лепшым механізатарам гаспадаркі «Лаўжанскае» Шумілінскага раёна прама ў полі ўручылі падарункі і грашовыя прэміі

У прадпрыемстве «Лаўжанскае» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Шумілінскага раёна ў нарыхтоўцы кармоў ўдзельнічаюць больш за дваццаць механізатараў.

Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Пятра Кунштеля, травы трэба будзе прыбраць на плошчы 2,4 тыс. га. На ўчорашні дзень скошана 850 га, на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5,2 ц к. адз.


Механізатары забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, гаспадарка ўзяла на сябе 80% яго кошту. Зарплата залежыць ад аб'ёму выкананых работ, у выходныя дні - двайны тарыф. У цэлым за карманарыхтоўку ёсць магчымасць зарабіць 2 - 2,5 тыс. руб. У ліку лепшых на драбненні зялёнай масы - Андрэй Хадзюкоў, на адвозцы - Аляксандр Марозаў, валкаванні - Анатоль Чэквін. У «Лаўжанскім» больш за 6,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 960 - дойны статак. З пачатку года тэмп росту вытворчасці малака складае 103%.

Сяргей Ляшук.

Фота Ларыса Зайцава.


Пераклад з расейскай рэдактара

http://vitvesti.by/obshestvo/luchshim-mekhanizatoram-sup-lovzhanskoe-shumilinskogo-raiona-vruchili-podarki-i-denezhnye-premii.html

Последние новости