shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

27.06.2020 20:36

314 просмотров

0 комментариев

У Казьянскім лясніцтве ідзе будаўніцтва лясной дарогі

Ад Шавек да Фёдараўкі Работнікі ДРБУ-204 на тэрыторыі Казьянскага лясніцтва будуюць лясную дарогу ад шумілінскай вёскі Шавекі да вёскі Фёдараўка на тэрыторыі Гарадоцкага раёна.

Ад Шавек да Фёдараўкі

«Аб’ект для будаўніцтва быў выстаўлены на электронную пляцоўку, мы выйгралі інтэрнет-таргі, бо прапанавалі заказчыку, Шумілінскаму лясгасу, зрабіць дарогу за мінімальную суму, – расказаў дырэктар ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – Лясная дарога, працягласць якой складае 4 кіламетры 300 метраў, патрэбная для нарыхтоўкі і вывазкі драўніны. Кошт будаўніцтва – 570 тысяч рублёў».

Кожны дзень на лясной дарозе працуе да дзесяці чалавек. Гэта рабочыя, бульдазерысты, экскаватаршчыкі, вадзіцелі ДРБУ-204. Спецыяльна непадалёк ад Шавек адведзены пясчаны кар’ер – каб блізка было вазіць на дарогу грунт. Пясчана-гравійную сумесь пастаўляюць з Пятніцкіх, даламітавы шчэбень – з Рубы. Увогуле зараз для дарожнікаў даволі напружаны і гарачы час: яны займаюцца і ямкавым рамонтам, і грэйдзіраваннем, і абкосам абочын. Тым не менш мяркуюць здаць дарогу да жніўня, як і прадугледжана планам.

Майстар ДРБУ-204 Дзмітрый Марозаў, які ў адказе за будаўніцтва лясной дарогі, расказаў, што зараз на аб’екце працуюць бульдозеры, аўтагрэйдэры, экскаватар-планіроўшчык, а таксама два-тры МАЗы, якія падвозяць шчэбень і пясок. Згодна з планам у некалькіх месцах яшчэ кладуць і жалезабетонныя водапрапускальныя трубы, дзякуючы якім нават пасля самых вялікіх дажджоў вада не будзе стаяць уздоўж дарогі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=55190

Последние новости