shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

11.07.2020 19:54

288 просмотров

0 комментариев

Адтэрміноўка даўгоў дазволіла стабілізаваць працу Обальскага керамічнага завода

Падмурак для будучыні Сёння Обальскі керамічны завод цвёрда стаіць на нагах, вытворчыя магутнасці працуюць на поўную, обальская цэгла запатрабавана як у айчыннага, так і замежнага пакупніка. З пачатку года абальчане выпусцілі 15 мільёнаў штук цэглы, экспарт (асноўныя пакупнікі — у Расіі) у параў-нанні з мінулым годам вырас амаль у два разы, экспартная выручка склала больш за 766 тысяч долараў. Чысты прыбытак за пяць месяцаў склаў 272 тысячы рублёў.

Отгрузочная площадка Обольского керамического завода

Падмурак для будучыні

Гэта зараз склалася станоўчая дынаміка, а на пачатку мінулага года сітуацыя была крытычная. «Завод пасля мадэрнізацыі працаваў стабільна, прадукцыя прадавалася, разлічваліся за спажытую энергію і па абавязковых плацяжах. Але даўгі за паліўна-энергетычныя рэсурсы, якія назапашваліся дзесяцігоддзямі, сталі непад’ёмнымі для прадпрыемства, – расказвае намеснік дырэктара па эканоміцы Обальскага керамічнага завода Анастасія Мулькова. – Мясцовыя ўлады выступілі з хадайніцтвам да Прэзідэнта аб фінансавым аздараўленні Обальскага керамічнага завода. У выніку была прадстаўлена адтэрміноўка аплаты на 9 год». Такім чынам, заводу была дадзена магчымасць працаваць і развівацца.

«За гэты час мы павінны стварыць надзейны падмурак для завода, – падсумоўвае дырэктар ОКЗ Павел Манак. – Грошы, якія зарабляем, цяпер стала магчыма пускаць на развіццё прадпрыемства, рэканструкцыю вытворчасці. Мы можам думаць не толькі пра сённяшні, а і пра заўтрашні дзень нашага завода».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

"Герой працы"

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=55356

Последние новости