shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

28.10.2020 19:05

688 просмотров

0 комментариев

Колькасць вакансій у Шумілінскім раёне расце, аднак ці магчыма на іх атрымаць годныя заробкі?

У агульнарэспубліканскай базе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па Шумілінскаму раёну напрыканцы кастрычніка маецца 90 вакансій.

Сярод абноўленых прапаноў па стану на 28 кастрычніка 2020 года ў раёне на першым месцы зноў апынулася Шумілінская раённая бальніца, дзе па-ранейшаму востра адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала.

На сённяшні дзень сюды на працу запрашаюць чатырнаццаць медыкаў: шасцёра ўрачоў (усім аклад па 800 рублёў), пяцёра медыцынскіх сясцёр – заробкі адпаведна па 450 рублёў. У тым ліку дзве медыцынскія сястры будуць працаваць толькі на палову стаўкі, а гэта ўсяго 200 рублёў.

Таксама патрабуецца адна акушэрка на 0,5 стаўкі з аплатай у 400 рублёў.Да таго ж райбальніца шукае загадчыка з акладам ад 620 рублёў, санітарку на 0,5 стаўкі (188 рублёў) і слесара-электрыка па рамонту электраабсталявання ( аклад ад 450 рублёў). Звяртацца па адрасу: г. п. Шуміліна, вул. Суворава 1. тэл. 8 02130 4-15-07

Другое месца па неабходнасці кадраў у раёне трывала займае сельская гаспадарка раёна.

Так, на пасаду бухгалтара з сярэднеспецыяльнай адукацыяй і акладам ад 400 рублёў запрашаюць у сялянска-фермерскую гаспадарку "Крыніца" Юрыя Сямёнава. Сюды ж патрэбен яшчэ і аператар машыннага даення (заробак ад 600 рублёў, вадзіцель аўмамабіля ( ад 450 рублёў ) і трактарыст-машыніст ( 500 рублёў).

Саўгас "Ульскі" прымае на работу інжынера па электразабеспячэнню (заробак ад 540 рублёў), галоўнага эканаміста (адукацыя вышэйшая, аклад ад 550 руб.)

Вадзіцеля аўтамабіля возьмуць на працу ў саўгасе "Сіроцінскі", тут чакаюць на пасаду і галоўнага ветэрынарнага ўрача з вышэйшай адукацыяй (ад 550 руб.)

У саўгасе "Лаўжанскі чакаюць трактарыста-машыніста, якому абяцаюць 800 рублёў у месяц і заатэхніка-селекцыянера з вышэйшай адукацыяй (аклад ад 800 рублёў).

Галоўны эканаміст з вышэйшай адукацыяй патрабуецца ў ААТ "Ляжні", дзе яму прызначаць аклад у 500 рублёў.

Саўгас "Мішневічы запрашае на работу трактарыста-машыніста (заробак ад 600 ), ветерынарнага фельчара з вышэйшай адукацыяй (ад 500 руб.), заатэхніка-селекцыянера з вышэйшай адукацыяй (ад 500 руб.), аператара машыннага даення ( ад 550 руб.), інжынера па ахове працы (адукацыя вышэйшая, ад 550 руб.).

Установа "Віцебскае абласное управленне МНС" шукае на пасаду начальніка караула ваенізаванай аховы з вышэйшай адукацыяй (аклад ад 900 руб.) Таксама гэта установа чакае вадзіцеля аўтамабіля (750 руб), інспектара (адукацыя вышэйшая, ад 95 руб.).

Патрэбу ў кантрольным майстры цэха мае Шумілінская жыллёва-камунальная гаспадарка (адукацыя вышэйшая, ад 450 руб.). Тут ёсць яшчэ вакансіі: слесар-сантэхнік ( адукацыя прафесійна-тэхнічная ад 450 руб), муляр (прафесійна-тэхнічная ад 450 руб.), машыніст бульдозера (ад 500 руб.), слесар-сантэхнік (450 руб.), эканаміст (вышэйшая, ад 500 руб.).

На прадпрыемства "Шумілінскае МПК-70 ёсць шанс уладкавацца намесніку галоўнага бухгалтара ( вышэйшая, ад 550 руб.). Тут знойдзе працу сталяр (прафесійна-тэхнічнае ад 550 руб) і станочнік дрэваапрацоўчых станкоў (ад 600 руб.).

Райбыткамбінат зможа прадаставіць работу вальшчыку леса, трактарысту, сталяру (заробкі ўсім ад 400 рублёў).

У сферы гандлю патрабуецца кантралёр-касір для наймальніка – ААТ Еўрагандаль. Таксама маецца яшчэ адно месца кантралёра-касіра і ў філіяле "Крычаў" ЗАТ "Дабраном".

У Обальскім садку чакаюць кіраўніка фізічнага выхавання з вышэйшай адукацыяй (ад 450 руб). Патрэбу ў хармайстры мае Шумілінскі раённы цэнтр культуры (ад 375 руб), тут ёсць свабодная вакансія загадчыка Дома культуры (ад 375 руб.) і культарганізатара (ад 375 рублёў).

У Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей неабходны наглядчык (ад 375 руб.), старэйшы навуковы супрацоўнік з вышэйшай адукацыяй (ад 375 рублёў) і навуковы супрацоўнік музея ( вышэйшая, ад 375 рублёў).

Варта адзначыць, што ў многіх установах і арганізацыях Шумілінскага раёна, асабліва ў сельскай гаспадарцы, сярэдняя зарплата спецыялістаў, якіх запрашаюць на пасаду – вельмі сціплая. У сярэднім прапануюць ад 375 да 450-500 рублёў, а гэта наўрад ці болей, чым атрымліваюць шумілінскія пенсіянеры. Прычым незалежна ад пасады, зарплата аднолькавая – як і ў спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, так і ў рабочых з сярэднеспецыяльнай. Пры гэтым самы высокі заробак 900 рублёў, а самы нізкі – 375 рублёў. Вось і выходзіць, што колькасць вакансіў у раёне нібыта павялічваецца, аднак ці магчыма на іх атрымаць годныя заробкі?

Алесь Шумскі.

Последние новости