shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Экономика

20.11.2020 19:41

398 просмотров

0 комментариев

Хлябцы па-шумілінску для здаровага харчавання вырабляюць у райцэнтры

Доўгі час у будынку былога каўбаснага цэха ў Шуміліне вёўся рамонт. Тры месяцы таму тут пачало працаваць ТАА «Віцебскі камбінат здаровага харчавання».

«Мы адкрылі дзевяць новых працоўных месцаў, – кажа начальнік вытворчасці Іван Штуро. – Двое спецыялістаў прыязджаюць да нас з Віцебска, астатнія мясцовыя – з Шуміліна і Мікіціхі. У цэх заходзіць нельга: там харчовая вытворчасць, стэрыльнасць. А вось пра прадукцыю раскажу: мы вырабляем хлябцы для здаровага харчавання. Яны стопрацэнтна натуральныя, без глютэна, цукру і фарбавальнікаў, у працэсе вытворчасці дадаецца толькі марская соль і вада. Хлябцы вырабляюцца з розных круп, якія ўзрываюцца пры высокай тэмпературы.


У першыя два месяцы мы спецыялізаваліся на вырабе рысавых, рысава-грэцкіх і рысава-гарохавых хлябцоў. А зараз дадаліся яшчэ грэцкія і рысава-кропавыя. Аб’ёмы прадукцыі залежаць ад заказаў. У сярэднім з канвеера за дзень сыходзяць па 15-30 скрыняў, у кожнай з якой знаходзяцца па 15 упаковак хлябцоў вагою па 100 грамаў».

Дзе можна купіць хлябцы шумілінскай вытворчасці? Значныя аб’ёмы нашай прадукцыі ідуць у Расійскую Федэрацыю. Ёсць хлябцы ў крамах “Еўраопта” і на паліцах магазінаў Бешанковіцкага райспажыўтаварыства, у прыватным магазіне “Міні-маркет” у райцэнтры. ...

Ларыса ЗАЙЦАВА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=57375

Последние новости