Аднак у сваю чаргу кіраўнік раёна Віктар Гутараў падкрэсліў, што год быў усё ж складаны. Але калі дзве хвалі пандэміі каранавірусу паставілі ўсіх працаўнікоў перад новым выклікам, дык наш раён не дапусціў падзення, а працягваў развіваць сацыяльную сферу, чым і забяспечыў станоўчую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця. Праўда, цяпер па выніках года плануецца выканаць 4 з 8 паказчыкаў матрыцы задач, 6 з 14 прагнозных паказчыкаў. У мінулым годзе удалося нават забяспечыць рост сярэднямесячнай заработнай платы, якая склала 860 рублёў. За пяцігодку зарплата вырасла ў 1,8 раза.
У сельскай гаспадарцы раёну таксама ўдалося дасягнуць станоўчай дынамікі: вытворчасць валавой прадукцыі складзе 102% да ўзроўню 2019 года.
З боку дзяржавы гаспадаркам раёна за год аказана падтрымка на суму 2,7 мільёна рублёў, у тым ліку з мясцовага бюджэту –
на 304,9 тысячы рублёў. Прынамсі, у раён паступіла 12 новых трактароў, з іх якія пяцёра былі энерганасычаныя. У інтэграцыйныя структуры вобласці ўвайшлі 3 гаспадаркі раёна.
Рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў за 11 месяцаў 107,6%. Прамысловыя прадпрыемствы атрымалі чысты прыбытак у памеры 424 тысячы рублёў, забяспечылі рэнтабельнасць 3,9%.
У сферы ЖКГ уведзены ў эксплуатацыю пасля капрамонту 4 422 кв м жылых дамоў, заменена 5,2 км цеплавых сетак, вядзецца рэканструкцыя цэнтральнай кацельні. Працягваецца будаўніцтва станцый абезжалезвання ў сельскай мясцовасці.
У рамках рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў у гарадскім пасёлку быў Обаль выкананы рамонт Обальскай СШ, шэрага ўстаноў і арганізацый, жылога фонду, заасфальтавана 11,97 тысячы кв. м вуліц і пешаходных дарожак.
У Шуміліне асфальтавана 21 дваровая тэрыторыя, 4 336 кв. м вуліц, праведзены капітальны рамонт трох дамоў, уладкаваныя дзве сучасныя спартыўныя пляцоўкі са штучным пакрыццём.
Паспяхова завяршыла год будаўнічая галіна раёна. У эксплуатацыю ўведзена 3805 кв. м жылля, з іх з дзяржаўнай падтрымкай – 1796 кв. м.
На развіццё эканомікі раёна накіравана больш за 22 мільёны рублёў інвестыцый, у тым ліку на мадэрнізацыю Обальскага керамічнага завода, будаўніцтва дрэваапрацоўчага цэха Шумілінскага лясгаса.
Ва ўмовах пандэміі каранаіруснай інфекцыі дадаткова былі выдзелены з бюджэту 1,233 мільёна рублёў на набыццё лекаў, аплату працы медыкаў.
Нам сесіі быў зацверджаны і бюджэт раёна на 2021 год.
Як і раней, новы бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць – выдаткі на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы складуць 71% (36 мільёнаў рублёў).
Дэпутаты зацвердзілі ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы раёна на 2021 год, а гэта ў прыватнасці: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата павінна скласці 107% да ўзроўню 2020 года, інвестыцыі ў асноўны капітал – 121%, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту – 108,8%.
Пры гэтым асноўнымі крыніцамі даходаў запланаваны падатак на дабаўленую вартасць, падаходны падатак, падаткі на прыбытак і на ўласнасць, кампенсацыя расходаў дзяржавы. У сукупнасці яны сфарміруюць 95% даходнай часткі бюджэту. Уласныя даходы бюджэту раёна прагназуюцца ў аб’ёме 14 673,4 тысячы рублёў. За кошт уласных даходаў будзе забяспечана 29%, за кошт паступленняў з рэспубліканскага бюджэту – 71%.
Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=58309