09.10.2018
Экономика
868 просмотров
У мінулую суботу 6 кастрычніка цэнтральная плошча раённага цэнтра па вуліцы Кароткіна ператварылася ў кірмаш, галоўным таварам якога традыцыйна з’яўляецца гародніна і садавіна. Гараджан і гасцей горада сустракалі гандлёвыя палаткі і машыны арганізацый раёна, прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак. Таксама прыватныя гаспадары, якія прывезлі на продаж лішкі вырашчанай на сваіх участках прадукцыі, была нават выгадаваная жыўнасць.